ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 верасня 2022, 09:47

Дзінара Алімбекава выйграла мас-старт на этапе Кубка Садружнасці па біятлоне ў Раўбічах

Дзінара Алімбекава
Дзінара Алімбекава

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" падыходзіць да канца другі летні этап Кубка Садружнасці па біятлоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграма этапу ў "Раўбічах" для дзяўчат завяршылася гонкай з масавым стартам. Першай фінішную рысу перасякла лідар нашай нацыянальнай каманды Дзінара Алімбекава. На чатырох агнявых рубяжах беларуска дапусціла ўсяго адзін промах і ў выніку апярэдзіла Наталлю Гербулаву з Расіі, якая стала другой, на 8 секунд. Трэцяе месца заняла яшчэ адна расіянка Лізавета Капліна.

Што датычыцца рэзультатаў іншых беларускіх біятланістак, то Ірына Кручынкіна стала 9-й, Юлія Кавалеўская - 17-я, Адэліна Сабітава - 20-я. Усяго ўдзел у гонцы прынялі 23 дзяўчыны. Кубак Садружнасці па летнім біятлоне ў "Раўбічах" завяршыўся мужчынскім мас-стартам, дзе выступілі 30 спартсменаў, сярод якіх 12 беларусаў.

Наступныя гонкі ў рамках турніру пройдуць з 22 па 25 снежня ў Разанскай вобласці. У другой палавіне студзеня два старты запар зноў прымуць "Раўбічы", а заключны, шосты, этап Кубка Садружнасці будзе праведзены ў сакавіку ў Цюмені.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі