ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 красавіка 2023, 13:13

Два беларускія хакеісты сталі ўладальнікамі Кубка Харламава

Фота mhl.khl.ru
Фота mhl.khl.ru

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У расійскай Маладзёжнай хакейнай лізе завяршыўся чарговы сезон, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Уладальнікамі галоўнага трафея МХЛ - Кубка Харламава - сталі хакеісты "Чайкі" з Ніжняга Ноўгарада, якія ў фінальнай серыі ў шасці матчах абыгралі "Омскіх ястрабаў". У складзе ніжагародскага клуба чэмпіёнства ў мацнейшай расійскай лізе для маладых ігракоў заваявалі два беларусы: галкіпер Лорэнс Зінадзін і нападаючы Данііл Амялюсік.

У заключнай гульні фіналу Зінадзін адбіў 35 з 37 кідкоў, усяго ў 14 матчах праведзенага плэй-оф беларускі варатар атрымаў 11 перамог. Амялюсік жа стаў аўтарам перадачы на "залаты гол", якім у авертайме шостага паядынку серыі вызначыўся аднаклубнік беларуса Ягор Вінаградаў, які зрабіў лік 3:2 на карысць "Чайкі". У 17 гульнях накаўт-раўнда Данііл зарабіў 7 (2+5) выніковых балаў.

У сезоне-2022/23 Маладзёжнай хакейнай лігі нашу краіну прадстаўляў бабруйскі клуб "Дынама-Шыннік". Рэгулярны чэмпіянат "бабры" закончылі на трэцім месцы ў "Сярэбраным" дывізіёне Заходняй канферэнцыі, а на стадыі плэй-ін уступілі санкт-пецярбургскаму "Дынама-СПб" і выбылі з розыгрышу Кубка Харламава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі