
7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкім абласным ЦАР па водных відах спорту стартаваў адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Гэты турнір у 25-метровым басейне з'яўляецца галоўным нацыянальным стартам сезона для беларускіх плыўцоў. Заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах падалі больш за 320 спартсменаў, сярод якіх амаль усе мацнейшыя прадстаўнікі айчыннага плавання: Рыгор Пякарскі, Настасся Шкурдай, Аліна Змушко, Настасся Куляшова і іншыя. Лідар мужчынскай каманды Ілья Шымановіч прапусціць турнір па стане здароўя.
Першыя камплекты ўзнагарод будуць разыграны ўжо сёння, вячэрняя праграма з дзесяццю фіналамі стартуе ў 17.00. У стартавы дзень турніру мужчыны і жанчыны вызначаць пераможцаў і прызёраў на дыстанцыях 200 м вольным стылем, 400 м комплексам, 200 м брасам, а таксама ў эстафетах 4х100 вольным стылем. Акрамя таго, адбудзецца вырашальны заплыў на дыстанцыі 1500 м у мужчын, а таксама змешаная эстафета комплексным плаваннем 4х50 м.
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе прадоўжыцца па 10 снежня. Прамыя трансляцыі турніру даступны на тэлеканале "Беларусь 5" і канале "Беларусь 5. Інтэрнэт".-0-