Сцяг Субота, 25 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2024, 14:35

Белянкоў выступіць на Матчы зорак Адзінай лігі ВТБ 

Фота з архіва
Фота з архіва
15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы краснаярскага "Енісея" Яўген Белянкоў прыме ўдзел у баскетбольным шоу "Матч зорак Адзінай лігі ВТБ - 2024", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым сезоне Белянкоў цвёрда замацаваўся ў асноўным складзе "Енісея" і не раз завяршаў атакі эфектнымі кідкамі зверху. Гэта і адзначылі арганізатары Матчу зорак, запрасіўшы 28-гадовага беларуса на SLAM DANK CONTEST. Разам з Яўгенам Белянковым у ім прымуць удзел Брэндан Гарэт ("Аўтадор", Саратаў), Дэван Акун-Персел ("Лакаматыў-Кубань", Краснадар) і Бі Джэй Джонсан ("Парма", Перм).

У праграме Матчу зорак - 2024 таксама конкурс трохачковых кідкоў і, уласна, паядынак дзвюх каманд, складзеных з лепшых ігракоў Адзінай лігі ВТБ гэтага сезона. Баскетбольнае шоу пройдзе 18 лютага на пляцоўцы маскоўскай "ВТБ Арэны".-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі