ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 2 снежня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 верасня 2023, 19:59

Беларусы змогуць выступіць на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе

Фота МАК
Фота МАК

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены змогуць прыняць удзел у летніх Паралімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы. Яны будуць выступаць у нейтральным індывідуальным статусе. Такое рашэнне прынята 29 верасня на Генеральнай асамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК) у Манаме (Бахрэйн). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель, які прымаў удзел у асамблеі.

Алег Шэпель таксама расказаў, што цяпер беларусы змогуць выступаць на ўсіх турнірах пад эгідай МПК. На жаль, Паралімпійскі камітэт Беларусі пакуль не адноўлены ў якасці паўнапраўнага члена МПК. Алег Шэпель адзначыў, што ў беларусаў застаецца права звярнуцца па гэтым пытанні ў незалежны апеляцыйны трыбунал Міжнароднага паралімпійскага камітэта і нямецкі суд, паколькі штаб-кватэра МПК знаходзіцца ў Боне. Кіраўнік камітэта таксама падкрэсліў, што беларусы ніколі не парушалі спартыўныя законы і строга выконваюць усе прынятыя правілы.

Міжнародны паралімпійскі камітэт дазволіў і расіянам прыняць удзел у летняй Паралімпіядзе-2024 у статусе нейтральных спартсменаў.

XVII летнія Паралімпійскія гульні пройдуць у сталіцы Францыі з 28 жніўня па 8 верасня 2024 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі