
3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У падмаскоўным Адзінцове завяршыліся Усерасійскія спаборніцтвы па спартыўнай акрабатыцы "Кубак ЗТ СССР Уладзіміра Гургенідзэ" з удзелам беларусаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
На міжнародным турніры, які праходзіў з 28 красавіка па 3 мая, беларуская каманда заваявала 3 залатыя, 2 сярэбраныя і 1 бронзавы медаль. Пераможцамі спаборніцтваў у мужчынскіх парах сталі нашы Аляксей Заяц і Арцём Яшчанка, у аналагічным відзе ў юніёраў першынствавалі Ягор Емяльяненка і Раман Халімончык. Таксама золата ў спаборніцтвах змешаных пар выйгралі Дар'я Мінюк і Адрыян Трафімовіч.
Акрамя таго, сярэбранымі прызёрамі турніру ў Адзінцове ў мужчынскіх парах сталі беларусы Максім Маркевіч і Алег Міхалевіч. Яшчэ дзве ўзнагароды нашай зборнай прынеслі спаборніцтвы ў жаночых тройках: Соф'я Ліцкевіч, Яна Міновіч і Ульяна Малчанава падняліся на другую прыступку п'едэстала гонару, а Алеся Цынкевіч, Лізавета Шулякоўская і Ульяна Трэніна заваявалі бронзу.
Кубак заслужанага трэнера СССР Уладзіміра Гургенідзэ стаў для нацыянальнай каманды Беларусі па спартыўнай акрабатыцы адным з галоўных стартаў цяперашняга сезона.-0-