ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 верасня 2022, 10:31

Беларусы заваявалі два медалі ў другі дзень фіналу Кубка Расіі па кулявой стральбе

Уладзіслава Пранько. Фота з архіва
Уладзіслава Пранько. Фота з архіва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У спартыўным комплексе "Лісіная нара" ў Ігнатаве прадаўжаецца фінал адкрытага Кубка Расіі па кулявой стральбе з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другі дзень спаборніцтваў скарбонка беларускай каманды папоўнілася дзвюма ўзнагародамі. У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод жанчын вызначылася Уладзіслава Пранько - наша спартсменка дайшла да фіналу, дзе ва ўпартай барацьбе ўступіла расіянцы Настассі Мураўёвай. У гэтай жа дысцыпліне ў мужчын уладальнікам сярэбранага медаля стаў наш Ян Чыгілейчык. Для абодвух беларускіх стралкоў гэтыя ўзнагароды сталі ўжо другімі на турніры: напярэдадні і Пранько, і Чыгілейчык падымаліся на п'едэстал па выніках спаборніцтваў змешаных пар.

Усяго ў фінале адкрытага Кубка Расіі па кулявой стральбе прымаюць удзел больш за 400 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Казахстана і Ізраіля. Нашу зборную прадстаўляюць 25 лепшых стралкоў краіны, сярод якіх 11 юніёраў, якія выступаюць у турніры нараўне з дарослымі спартсменамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі