ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 верасня 2022, 16:22

Беларусы выйгралі тры залатыя медалі на маладзёжным чэмпіянаце свету па шашках

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Балгарыі завяршыўся маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-64, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай федэрацыі шашак.

Спаборніцтвы праводзіліся ў шасці ўзроставых групах асобна сярод юнакоў і дзяўчат у трох дысцыплінах: класічная, хуткая і маланкавая гулня. Двухразовай чэмпіёнкай свету ў катэгорыі да 20 гадоў стала беларуска Марыя Часнакова, якая перамагла ў рапідзе і класіцы. У гэтай жа ўзроставай катэгорыі сярэбранымі прызёрамі ў бліцы сталі нашы Вікторыя Нікалаева і Сцяпан Дарашэнка.

Залаты медаль маладзёжнага першынства ў класічнай гульні сярод спартсменаў не старэйшых за 27 гадоў выйграў беларус Уладзіслаў Валюк, таксама на рахунку шашыста серабро ў бліцы. Акрамя таго, у катэгорыі U-27 узнагароды ва ўсіх дысцыплінах заваяваў наш Аляксей Куніца (серабро і дзве бронзы), двойчы сярэбранай медалісткай турніру стала беларуска Паліна Петрусёва (рапід і класіка).

Таксама нашы шашысты былі прадстаўлены ў катэгорыях "да 9", "да 11", "да 14" і "да 17 гадоў", дзе выйгралі яшчэ 13 узнагарод. У суме на маладзёжным чэмпіянаце свету па шашках беларуская каманда заваявала 24 медалі (3-15-6). Усяго ў спаборніцтвах у Балгарыі прынялі ўдзел больш за 120 спартсменаў з 12 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі