
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены паспяхова стартавалі на "Тыдні лёгкай атлетыкі" ў Маскве, заваяваўшы тры ўзнагароды, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У бегу на 60 м з бар'ерамі два першыя месцы занялі беларускі: Эльвіра Грабарэнка стала ўладальніцай золата з рэзультатам 8,04 сек., усяго на міг адстала Руслана Раманоўская - яе час 8,05 сек. Трэцяе месца заняла расійская бягуха Алена Болдырава (8,09 сек.).
У мужчын у гэтай дысцыпліне беларускі бягун Віталь Парахонька стаў сярэбраным прызёрам (7,74 сек.). Першым фінішаваў расіянін Сяргей Шубянкоў (7,65 сек.), бронза ў яшчэ аднаго расійскага спартсмена Канстанціна Шабанава (7,88 сек.)
Сёння пройдзе дзень скачкоў у вышыню, заўтра будуць спаборнічаць майстры скачкоў у даўжыню і трайных, 8-9 чэрвеня пройдуць спрынтарскія забегі, 10 чэрвеня адбудуцца традыцыйныя спаборніцтвы памяці братоў Знаменскіх.-0-