
Фота прэс-службы Міністэрства спорту і турызму
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія весляры сталі ўладальнікамі 50 узнагарод на 62-й Вялікай маскоўскай рэгаце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.
Сярод россыпу ўзнагарод у скарбонцы беларусаў - 26 залатых медалёў, 14 сярэбраных і 10 бронзавых. Усяго ў турніры прынялі ўдзел больш за 1300 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Казахстана, Сербіі, Ірана і Арменіі. За тры дні яны разыгралі 69 камплектаў узнагарод у розных класах суднаў.
У гэтым годзе Вялікая маскоўская рэгата была прысвечана 85-годдзю трохразовага алімпійскага чэмпіёна Вячаслава Іванова.-0-