ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 18 жніўня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2022, 11:20

Беларускія велагоншчыкі выйгралі 12 медалёў на "Гран-пры Масквы"

Фота з архіва
Фота з архіва

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены выйгралі 12 медалёў на спаборніцтвах па веласпорце на трэку "Гран-пры Масквы", якія праходзілі ў сталіцы Расіі з 20 па 22 мая, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У міжнародным турніры, які прайшоў на велатрэку "Крылацкае", прынялі ўдзел гоншчыкі з Расіі, Беларусі і Узбекістана. На рахунку нашай каманды 4 залатыя ўзнагароды, 5 сярэбраных і 3 бронзавыя. У стартавы дзень турніру па два медалі заваявалі Ганна Церах і Яўген Каралёк: Церах выйграла гонку на выбыванне і ўзяла серабро ў скрэтчы, Каралёк жа ў скрэтчы перамог, але стаў другім у гонцы з выбываннем.

У суботу, 21 мая, беларускія гоншчыкі выйгралі абедзве гонкі па ачках: Каралёк стаў мацнейшым у мужчын, сярод жанчын першынствавала Ірына Чуянкова. Сярэбраны медаль у гэтым відзе праграмы дастаўся нашай Настассі Кіпцікавай, у мужчын бронзу выйграў Раман Раманаў. Таксама на трэцюю прыступку п'едэстала ў кейрыне падняўся Арцём Зайцаў.

Заключны дзень турніру прынёс беларусам яшчэ тры ўзнагароды: Яўген Каралёк і Дзяніс Мазур сталі трэцімі ў мэдзісане, у гэтай жа дысцыпліне Аліна Абраменка і Ірына Чуянкова заваявалі серабро. Яшчэ адзін медаль за другое месца па выніках мужчынскага кейрына выйграў Аляксандр Глова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі