ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 24 чэрвеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 мая 2021, 17:32

Беларускія валейбалісты вызначыліся са складам на адбор да ЧЕ-2021

Фота з архіва
Фота з архіва

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія валейбалісты вызначыліся са складам на адбор да чэмпіянату Еўропы-2021, які пройдзе ў Польшчы, Фінляндыі, Чэхіі і Эстоніі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе салігорскага "Шахцёра".

Мужчынская нацыянальная зборная Беларусі правядзе адборачныя матчы першага тура чэмпіянату Еўропы ў групе G 7-9 мая ў Венгрыі супраць нацыянальных каманд Партугаліі, Венгрыі і Нарвегіі.

Другі тур намечаны на 14-16 мая ў Партугаліі.

Падапечныя галоўнага трэнера Віктара Бекшы пасля завяршэння чэмпіянату Беларусі рыхтаваліся да еўраадбору ў "Чыжоўка-Арэне". Па выніках збору быў вызначаны склад каманды. Стаўка была зроблена на наступных валейбалістаў: Канстанцін Цюшкевіч, Аляксей Кураш; Ілья Бураў, Вадзім Пранько, Максім Шкрэдаў, Канстанцін Панасенка; Арцём Масько, Максім Багатка, Ілья Марозаў, Уладзіслаў Давыскіба; Радзівон Міскевіч, Уладзіслаў Бабкевіч; Пётр Лазука, Максім Будзюхін.

"На чэмпіянаце Еўропы слабых каманд, прынамсі ў нашай групе, няма. Мала таго, мы гуляем на выездзе з Венгрыяй і Партугаліяй. Нарвежцаў мы ведаем яшчэ па мінулым адборы, таксама даволі роўная каманда. Ну а лідар - гэта, вядома ж, Партугалія. Шмат ігракоў гуляюць у чэмпіянаце Францыі, чэмпіянаце Польшчы. І сам партугальскі чэмпіянат даволі моцны. Я думаю, нам давядзецца цяжка", - сказаў галоўны трэнер Віктар Бекша.

Раней мужчынская зборная Беларусі тройчы пераадольвала адборачны раунд чэмпіянату і выступіла ў фінальнай стадыі 2013, 2015 і 2019 гадоў.

Чэмпіянат Еўропы па валейболе 2021 года пройдзе з 1 па 19 верасня ў Польшчы, Фінляндыі, Чэхіі і Эстоніі, у турніры прымуць удзел 24 каманды. На папярэднім этапе каманды будуць падзелены на чатыры групы, 16 лепшых пройдуць у плэй-оф.

Удзельнікамі фінальнай стадыі ЧЕ-2021 ужо сталі Польшча, Фінляндыя, Чэхія і Эстонія (як арганізатары), сеяныя каманды - Сербія, Славенія, Італія, Украіна, Францыя, Расія, Германія, Бельгія. Акрамя таго, прайшлі кваліфікацыю дружыны Латвіі, Турцыі, Балгарыі, Паўночнай Македоніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі