
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Туле завяршыўся фінальны этап Маладзёжнай лігі Расіі па валейболе сярод дзяўчат, удзел у якім прымала юніёрская зборная Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Па выніках рэгулярнага чэмпіянату МВЛ, які праходзіў з кастрычніка 2022-га па красавік 2023 года, нашы дзяўчаты занялі 3-ю пазіцыю, тым самым прабіўшыся ў фінальны турнір за розыгрыш месцаў з першага па шостае. Паядынкі вырашальнага этапу сезона былі згуляны на пляцоўках у Казані (25-30 красавіка) і Туле (16-21 мая).
У фінале беларускія валейбалісткі абмяняліся перамогамі з "Туліцай-2" (3:2, 0:3), калінінградскім "Лакаматывам-СШАР" (3:1, 0:3) і "Дынама-Метарам" з Чэлябінска (3:1, 2:3), а таксама пацярпелі па два паражэнні ад "Ленінградкі-М" (2:3, 0:3) і казанскага клуба "Дынама-Ак Барс-ВАР" (0:3, 1:3). У дзесяці матчах жаночая юніёрская зборная Беларусі набрала 10 ачкоў і заняла падагульняючае пятае месца.
Усяго ўдзел у чэмпіянаце Маладзёжнай лігі Расіі па валейболе сярод дзяўчат сезона-2022/23 прынялі 14 каманд, пераможцай розыгрышу стала пецярбургская "Ленінградка-М". Раней па выніках чэмпіянату МВЛ сярод хлопцаў мужчынская юніёрская зборная нашай краіны заняла 8-ю пазіцыю сярод 16 удзельнікаў.-0-