Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 сакавіка 2023, 10:56

Беларускія валейбалісткі абышліся без паражэнняў на дамашнім этапе Маладзёжнай лігі Расіі

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву завяршыўся шосты этап Маладзёжнай валейбольнай лігі Расіі сярод дзяўчат, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у Маладзёжнай лізе Расіі прымаюць дубліруючыя склады каманд жаночай расійскай Суперлігі, дзе выступае сталічная "Мінчанка". Фарм-клубам "Мінчанкі" з'яўляецца юніёрская зборная Беларусі. У ходзе шостага этапу МВЛ, які прайшоў у Мінску з 2 па 5 сакавіка, нашы спартсменкі правялі па дзве сустрэчы супраць саратаўскага "Пратона" і казанскага "Дынама-Ак Барс-ВАР". Тры матчы з чатырох завяршыліся ўпэўненымі перамогамі нашых валейбалістак з лікам 3:0, толькі ў першай гульні з дзяўчатамі з Татарстана справа дайшла да вырашальнага пятага сэта, мацнейшымі ў якім аказаліся беларускі.

Дзякуючы ўдачнаму выступленню ў дамашнім туры МВЛ жаночая юніёрская зборная Беларусі паднялася на 4-ю пазіцыю сярод 14 каманд турніру: у актыве нашай каманды 41 ачко пасля 22 гульняў. Далей беларусак чакае сёмы этап турніру, які з 6 па 9 красавіка прыме падмаскоўнае Адзінцова. Мужчынская юніёрская зборная Беларусі па валейболе, у сваю чаргу, з 13 па 18 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу прыме ўдзел у міні-турніры за 7-12 месцы Маладзёжнай лігі Расіі сярод хлопцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі