ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 жніўня 2022, 11:33

Беларускія тэнісісткі Сабаленка і Азаранка засталіся на ранейшых пазіцыях у рэйтынгу WTA

Арына Сабаленка. Фота з архіва
Арына Сабаленка. Фота з архіва

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучыя беларускія тэнісісткі захавалі свае пазіцыі ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Арына Сабаленка па-ранейшаму знаходзіцца на 6-м месцы, маючы ў сваім актыве 3366 ачкоў. Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка засталася на 20-м радку (2076 ачкоў). Аляксандра Сасновіч страціла адну пазіцыю, перамясціўшыся з 35-га на 36-ы радок (1341). На гэтым тыдні Сабаленка згуляе на турніры WTA-1000 у канадскім Таронта, а Азаранка не зможа выступіць там з-за праблем з візай.

Топ-10 абноўленага рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) - 8336 ачкоў;

2. Анет Кантавейт (Эстонія) - 4476;

3. Паўла Бадоса (Іспанія) - 4190;

4. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4190;

5. Унс Джабір (Туніс) - 4010;

6. Арына Сабаленка (Беларусь) - 3366;

7. Джэсіка Пегула (ЗША) - 3116;

8. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 2886;

9. Дар'я Касаткіна (Расія) - 2800;

10. Эма Радукану (Вялікабрытанія) - 2772.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) беларус Ілья Івашка займае 50-е месца (915). Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў знаходзіцца на 167-й пазіцыі (317).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 7875;

2. Аляксандр Звераў (Германія) - 6760;

3. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 5620;

4. Карлас Алькарас (Іспанія) - 5035;

5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5000;

6. Новак Джокавіч (Сербія) - 4770;

7. Каспер Рууд (Нарвегія) - 4685;

8. Андрэй Рублёў (Расія) - 3710;

9. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3490;

10. Хуберт Гуркач (Польшча) - 3015.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі