ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 1 кастрычніка 2023
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 мая 2023, 12:16

Беларускія спартсмены выступяць на гульнях "Дзеці Азіі" ў Якуцку

Фота НАК
Фота НАК

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юныя беларускія спартсмены атрымалі запрашэнне на VIII Міжнародныя спартыўныя гульні "Дзеці Азіі", якія пройдуць у 2024 годзе ў Якуцку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Рашэнне аб допуску беларускай каманды на спаборніцтвы ў ходзе пасяджэння прыняло праўленне міжнароднага камітэта гульняў "Дзеці Азіі".

"Беларускія спартсмены паспяхова выступілі на II зімовых гульнях "Дзеці Азіі" ў Кузбасе. Рашэнне праўлення камітэта аб допуску каманды да ўдзелу ў VIII гульнях "Дзеці Азіі" ў Якуцку выклікана тым, што мы прытрымліваемся місіі гульняў, якая заключаецца ў папулярызацыі алімпійскіх каштоўнасцей і развіцці дзіцяча-юнацкага спорту. У дзяцей павінна быць магчымасць спаборнічаць у канкурэнцыі з равеснікамі з іншых краін, паколькі такі вопыт, безумоўна, спатрэбіцца ім у вялікім спорце", - гаворыцца ў паведамленні.

З 23 лютага па 5 сакавіка гэтага года юныя беларускія спартсмены прымалі ўдзел у II зімовых гульнях "Дзеці Азіі", дзе заваявалі 11 медалёў (1 залаты, 5 сярэбраных і 5 бронзавых). Летнія спартыўныя гульні "Дзеці Азіі" праводзяцца кожныя чатыры гады пачынаючы з 1996 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі