Сцяг Панядзелак, 24 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 студзеня 2023, 09:00

Беларускія спартсменкі выйгралі шэсць медалёў на Кубку Расіі па веласпорце на трэку

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На велатрэку ў Санкт-Пецярбургу завяршыўся чэмпіянат і Кубак Расіі па веласіпедным спорце, дзе прымалі ўдзел беларускія спартсмены, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На спаборніцтвах у Санкт-Пецярбургу былі разыграны ўзнагароды ва ўсіх алімпійскіх відах праграмы, у актыве беларускай зборнай - шэсць медалёў, атрыманыя сіламі жаночага складу. Галоўным трыумфатарам турніру стала беларуска Ганна Церах, якая выйграла індывідуальную гонку праследавання і омніум, а таксама ў пары з Настассяй Кіпцікавай першынствавала ў мэдысане. Акрамя таго, каманда нашай краіны ў складзе Ганны Церах, Настассі Кіпцікавай, Аліны Абраменка, Ірыны Чуянковай і Таісіі Насковіч заваявала золата ў каманднай гонцы.

Таксама беларускія спартсменкі двойчы падымаліся на трэцюю прыступку п'едэстала. Настасся Кіпцікава стала бронзавым прызёрам у індывідуальнай гонцы, а Таісія Насковіч і Ірына Чуянкова выйгралі бронзу ў мэдысане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі