ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 7 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 мая 2022, 11:05

Беларускія пяціборцы выйгралі два медалі на турніры ў Мінску

Фота БФСП
Фота БФСП

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску завяршыўся першы этап турніру па сучасным пяцібор'і "Кубак Паўла Ляднёва", у якім прынялі ўдзел спартсмены з Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФСП.

Напярэдадні залаты медаль жаночых спаборніцтваў заваявала беларуска Вольга Сілкіна, якая набрала 1438 ачкоў. Серабро і бронза дасталіся Гульназ Губайдулінай і Яне Салаўёвай з Расіі (1431 і 1415 балаў адпаведна).

У панядзелак сярэбраным прызёрам мужчынскага турніру стаў наш Ілья Палазкоў. Беларус паказаў рэзультат 1529 ачкоў і прапусціў наперад толькі Аляксандра Ліфанава з Расіі (1533 бала). Тройку мацнейшых замкнуў яшчэ адзін расіянін Пётр Баршчоў.

Другі этап "Кубка Паўла Ляднёва" пройдзе ў Маскве з 24 па 29 мая. Акрамя зборных Беларусі і Расіі на турнір будуць запрошаны пяціборцы з Казахстана, Узбекістана і Кітая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі