Сцяг Нядзеля, 14 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 сакавіка 2023, 10:26

Беларускія канькабежцы заваявалі восем узнагарод на турніры ў Каломне

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У канькабежным цэнтры "Каломна" завяршыліся ХІІІ Усерасійскія спаборніцтвы па скорасным бегу на каньках "Каломенскі лёд", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У асабістых спаборніцтвах прынялі ўдзел спартсмены з Беларусі, а таксама прадстаўнікі 20 рэгіёнаў Расіі, якія вызначалі лепшых на пяці дыстанцыях (500, 1000, 1500, 3000 і 5000 метраў). Па выніках двух дзён спаборніцтваў беларуская каманда заваявала восем узнагарод: тры залатыя, чатыры сярэбраныя і адну бронзавую.

Пераможцай турніру на дыстанцыі 500 м у жанчын стала Ганна Дамарацкая, другі рэзультат паказала яе сяброўка па камандзе Кацярына Слоева. У аналагічным відзе праграмы ў мужчын беларусы і наогул акупіравалі ўвесь п'едэстал: першае месца заняў Ігнат Галавацюк, Уладзіслаў Гапон - другі, Віктар Рудэнка - трэці. Акрамя таго, Галавацюк выйграў серабро яшчэ і на дыстанцыі 1500 м, а золата ў гэтым відзе заваяваў наш Ягор Дамарацкі. У жаночым забегу на 1500 м беларуска Яўгенія Вараб'ёва стала сярэбраным прызёрам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі