
Фота Unsplash
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Азербайджана Баку завяршыўся міжнародны турнір па боксе сярод юніёраў, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Гейдара Аліева, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі бокса.
Удзел у спаборніцтвах прынялі больш за 100 спартсменаў з 11 краін: Беларусі, Азербайджана, Расіі, Узбекістана, Казахстана, Грузіі, Таджыкістана, Кыргызстана, Босніі і Герцагавіны, Ізраіля і Малдовы.
Юніёрская каманда нашай краіны была прадстаўлена чатырма баксёрамі, з якіх два сталі прызёрамі спаборніцтваў. У катэгорыі да 80 кг Андрэй Румянцаў атрымаў перамогу, а ў вазе звыш 80 кг Станіслаў Жылянін заваяваў бронзавы медаль. Усяго на турніры ў Баку былі разыграны 13 камплектаў узнагарод.-0-