ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 чэрвеня 2022, 10:26

Беларускія і расійскія тэнісісты прымуць удзел у адкрытым чэмпіянаце ЗША

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія і расійскія тэнісісты змогуць прыняць удзел у чацвёртым у сезоне турніры серыі "Вялікага шлема" - адкрытым чэмпіянаце ЗША. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце US Open, паведамляе БЕЛТА.

У заяве амерыканскай тэніснай асацыяцыі, у прыватнасці, гаворыцца: "USTA дазволіць спартсменам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у адкрытым чэмпіянаце ЗША 2022 года пад нейтральным сцягам".

У гэтым годзе US Open пройдзе ў Нью-Ёрку з 29 жніўня па 11 верасня.

Такім чынам, беларусы і расіяне не змогуць згуляць толькі на трэцім у гэтым сезоне турніры "Вялікага шлема" - Уімблдоне, які пройдзе з 27 чэрвеня па 10 ліпеня. У сувязі з рашэннем братынскіх улад аб адхіленні беларускіх і расійскіх тэнісістаў АТР і WTA прынялі рашэнне не налічваць удзельнікам Уімблдонскага турніру рэйтынгавыя ачкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі