ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 мая 2023, 10:04

Беларускія хакеісты абыгралі расіян у першым дамашнім матчы майскага турнэ

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная каманда Беларусі па хакеі правяла першы дамашні матч у рамках серыі "Ліга Ставак. Вялікі тур зборнай" супраць каманды "Расія 25", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёмы за два тыдні паядынак беларусаў і расіян прайшоў на лёдзе сталічнай "Чыжоўка-Арэны". Вынікам стартавай трэці стала нулявая нічыя: абедзве каманды па разе мелі магчымасць пагуляць у большасці, але сваімі шанцамі не скарысталіся.

Другі перыяд выдаўся больш відовішчным. У пачатку трэці Сцяпан Звягін адкрыў лік пасля сольнага праходу, па дарозе абыграўшы чацвярых ігракоў саперніка. Аднак бліжэй да экватара сустрэчы ініцыятывай завалодалі госці. Спачатку Мікалай Палякоў аднавіў парытэт, а ўсяго праз дзве мінуты Андрэй Пядан забяспечыў Расіі 25 лідарства - 2:1.

І ўсё ж на другі перапынак сапернікі пайшлі пры роўным ліку: незадоўга да адыходу ў раздзявалкі лічбы зраўняў Вадзім Мароз. У сярэдзіне трэцяга перыяду беларусы атрымалі права на рэалізацыю лішняга, і на гэты раз гульня ў фармаце 5 на 4 дала вынік - наперад нашу каманду вывеў Раман Гарбуноў. За астатнія 10 мінут госці закінуць не змаглі, у выніку - 3:2, Беларусь мацнейшая.

Гэта перамога над расіянамі стала для падапечных Дзмітрыя Квартальнава другой у рамках майскага турнэ, яшчэ пяць паядынкаў завяршыліся на карысць расійскай каманды. Серыя гульняў "Ліга Ставак. Вялікі тур зборнай" завершыцца ў аўторак, апошняя сустрэча хакеістаў Беларусі і "Расіі 25" пройдзе таксама на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" і стартуе ў 19.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі