ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 29 сакавіка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 студзеня 2020, 09:14

Беларускія гандбалісты завяршылі чэмпіянат Еўропы нічыёй з Аўстрыяй

У час матчу. Фота БФГ
У час матчу. Фота БФГ

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты зборнай Беларусі завяршылі чэмпіянат Еўропы нічыёй з аўстрыйцамі - 36:36, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўчарашняй сустрэчы ў аўстрыйскай Вене беларусы выйгравалі амаль на працягу ўсяго гульнявога часу, але ў самым канцы дазволілі сапернікам дабіцца нічыёй. Лепшым снайперам у беларусаў стаў Мікіта Вайлупаў, які закінуў 12 мячоў.

На першым групавым этапе гэтага кантынентальнага першынства падапечныя Юрыя Шаўцова выйгралі ў каманд Сербіі (35:30) і Чарнагорыі (36:27), але ўступілі Харватыі (23:31). У асноўным раўндзе беларусы перамаглі чэхаў (28:25) і прайгралі немцам (23:31) і іспанцам (28:37).

Таксама 22 студзеня гандбалісты Харватыі і Іспаніі згулялі ўнічыю - 22:22, а пазней чэхі сустрэнуцца са зборнай Германіі. Турнірнае становішча ў групе I цяпер такое: Іспанія - 9 ачкоў (5 матчаў), Харватыя - 9 (5), Германія - 4 (4), Аўстрыя - 3 (5), Беларусь - 3 (5), Чэхія - 0 (4). Харваты і іспанцы выйшлі ў паўфінал.

У групе II, якая базіруецца ў шведскім Мальме, гандбалісты Партугаліі перамаглі 22 студзеня каманду Венгрыі з лікам 34:26, нарвежцы адолелі славенцаў - 33:30. У апошнім матчы шведскія гандбалісты згуляюць з ісландцамі. Становішча каманд: Нарвегія - 10 (5), Славенія - 6 (5), Венгрыя - 4 (5), Партугалія - ​​4 (5), Швецыя - 2 (4), Ісландыя - 2 (4). Барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць зборныя Нарвегіі і Славеніі.

Паўфінальныя матчы адбудуцца 24 студзеня, іх пераможцы 25 студзеня сустрэнуцца ў паядынку за чэмпіёнскі тытул, а тыя, хто прайграў, паспрачаюцца за бронзавыя ўзнагароды. Усе астатнія гульні пройдуць у шведскім Стакгольме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі