ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2023, 12:40

Беларускія футбалісты пераможна стартавалі на юнацкім турніры ў Валгаградзе

Фота АБФФ
Фота АБФФ

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юныя беларускія футбалісты пераможна пачалі выступленне на міжнародным турніры развіцця УЕФА ў Валгаградзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Юнацкая зборная Беларусі (U-16) пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Караткевіча разграміла равеснікаў з Кыргызстана з лікам 6:2. Галявы дубль аформілі Данііл Галята і Мікіта Раманаў, па разе вызначыліся Сяргей Жывушка (з пенальці) і Арсеній Стануль. У іншым матчы стартавага тура расіяне ўпэўнена абыгралі каманду Казахстана - 5:0. Заўтра беларускія футбалісты сустрэнуцца з расійскай зборнай, а 29 мая завершаць турнір гульнёй з казахстанскай дружынай.

У спаборніцтвах дзяўчат 16-гадовыя падапечныя Марыны Ліс ва ўпартай барацьбе абыгралі футбалістак Узбекістана - 3:2. У складзе пераможцаў два мячы забіла Настасся Кавалёва, яшчэ адзін гол на рахунку Дзіяны Кацынель. Заўтра беларускі сустрэнуцца са зборнай Расіі, якая ў першым матчы не пакінула шанцаў на поспех прадстаўніцам Кыргызстана - 16:0. У заключным паядынку 29 мая беларускія футбалісткі будуць сапернічаць з равесніцамі з Кыргызстана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі