ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 3 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 студзеня 2020, 19:25

Беларускія батутысты выдатна выканалі задачу на чэмпіянаце свету - Кавальчук

Вольга Уласава і Сяргей Кавальчук. Фота Міністэрства спорту і турызму
Вольга Уласава і Сяргей Кавальчук. Фота Міністэрства спорту і турызму

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія батутысты выдатна выканалі задачу на ключавых стартах мінулага сезона, у тым ліку чэмпіянаце свету ў Токіа. Аб гэтым сказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук сёння на ўшаноўванні атлетаў і трэнераў у РЦАП па фрыстайле, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, у камандзе ёсць канкурэнцыя, якая ідзе на карысць калектыву. Ён адзначыў асаблівую ролю ў агульным поспеху галоўнага трэнера зборнай Вольгі Уласавай і цудоўна спрацаваўшых у час чэмпіянату свету ў Токіа прадстаўнікоў персаналу нацыянальнай каманды па скачках на батуце.

"Няважна, хто будзе стаяць на п'едэстале, галоўнае, каб гэта быў беларускі атлет, у гонар якога будзе іграць наш гімн. Так, жаночыя скачкі цяпер крыху праселі, аднак упэўнены, што да Гульняў у Токіа нашы спартсменкі пакажуць вельмі добры рэзультат, і мы будзем ганарыцца імі гэтак жа, як і дасягненнямі хлопцаў", - сказаў Сяргей Кавальчук.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды па скачках на батуце Вольга Уласава падзякавала кіраўніку Мінспорту за дапамогу і падтрымку. "Вялікі дзякуй за тыя ўмовы, якія ствараюцца для трэніровак нашай каманды. Пасля чэмпіянату свету прайшоў вельмі добры аднаўленчы збор. Мы з новымі сіламі ўступаем у 2020 год, і падрыхтоўка да Алімпіяды ў Токіа пройдзе ў баявым духу. Акрамя Гульняў будуць і іншыя спаборніцтвы, па выніках якіх мы маем намер парадаваць беларускіх балельшчыкаў", - дадала галоўны трэнер.

Па выніках чэмпіянату свету па скачках на батуце Іван Літвіновіч, Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў выйгралі золата ў камандных спаборніцтвах. Серабро ў індывідуальных мужчынскіх скачках на рахунку Івана Літвіновіча. Яшчэ адна сярэбраная ўзнагарода на рахунку Уладзіслава Ганчарова і Алега Рабцава ў сінхронных скачках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі