ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 красавіка 2023, 14:16

Беларускія барцы заваявалі шэсць медалёў на турніры ў Ніжагародскай вобласці

Фота з архіва
Фота з архіва

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У горадзе Бор Ніжагародскай вобласці завяршыліся ўсерасійскія спаборніцтвы па грэка-рымскай барацьбе "Турнір памяці заснавальніка спартыўнай барацьбы ў г.Бор А.І. Серабракова", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у турніры сярод спартсменаў не старэйшых за 23 гады прынялі больш за 160 прадстаўнікоў грэка-рымскага стылю з Беларусі і Расіі. Па выніках двух спаборніцкіх дзён наша каманда заваявала 6 узнагарод - адну залатую, адну сярэбраную і чатыры бронзавыя.

Пераможцам маладзёжнага старту ў вагавой катэгорыі да 97 кг стаў Абубакар Хаслаханаў, на другую прыступку п'едэстала падняўся Аляксандр Пячуранка (да 72 кг). Бронзавыя медалі выйгралі нашы Андрэй Самец і Максім Шэдзь (абодва ў вагавой катэгорыі да 77 кг), а таксама Ілья Біцееў (да 82 кг) і Мікіта Кавальскі (да 130 кг).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі