ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 красавіка 2023, 16:59

Беларускія атлеты заваявалі больш за сто ўзнагарод на турніры па тхэквандо ў Санкт-Пецярбургу

Фота pexels.com
Фота pexels.com

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Санкт-Пецярбургу завяршыўся міжнародны турнір па тхэквандо (МФТ) "Кубак Пятра Вялікага" з удзелам беларусаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

На спаборніцтвах выступілі больш за 1,2 тыс. спартсменаў з Беларусі і Расіі. Турнір у Санкт-Пецярбургу сабраў прадстаўнікоў розных узроставых катэгорый, пачынаючы ад дзяцей да шасці гадоў і заканчваючы дарослымі атлетамі. Беларускія тхэквандысты біліся за ўзнагароды ў чатырох дысцыплінах: туль (дэманстрацыя базавай тэхнікі), спецыяльная тэхніка (выкананне ўдараў нагамі ў скачку па мішэні), разбіванне дошак і спарынг.

Усяго наша каманда заваявала на турніры 121 медаль. Уладальнікамі золата сярод тхэквандыстаў не старэйшых за 17 гадоў сталі Захар Ермакоў (да 75 кг), Дзмітрый Гаўрыльчык (да 62 кг) і Руслан Варанько (разбіванне дошак). У дарослых атлетаў золата ў вагавой катэгорыі да 63 кг выйграў Іван Кулічкоў, таксама беларускія спартсмены сталі пераможцамі ў камандных спаборніцтвах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі