ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 23 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 студзеня 2023, 13:07

Беларускі заваявалі пяць медалёў на турніры па боксе ў Сербіі

Фота Unsplash
Фота Unsplash

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сербскім Сомбары завяршыўся XII міжнародны турнір "Кубак Нацый", арганізаваны Федэрацыяй бокса Сербіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 108 спартсменак з 14 краін: Беларусі, Сербіі, Алжыра, Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Харватыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Венгрыі, Казахстана, Нідэрландаў, Румыніі і Славакіі. Беларуская каманда заваявала на турніры пяць узнагарод, адзінае золата нашай краіне прынесла Арына Данільчык (вагавая катэгорыя да 70 кг), якая ў фінальным паядынку перамагла венгерку Рэгіну Лакош. Таксама да вырашальнага бою ў вазе да 60 кг дайшла наша Ала Івашкевіч, але ўступіла Ларэдане Марын з Румыніі і засталася з серабром. Акрамя таго, бронзавыя медалі спаборніцтваў выйгралі беларускі Марына Мулярчык (да 57 кг), Яна Навашынская (да 60 кг) і Дар'я Ляцко (63 кг).

Традыцыйны турнір "Кубак Нацый" - адзін з найбольш прэстыжных сярод міжнародных жаночых стартаў і праводзіцца ў розных узроставых катэгорыях - ад школьнай да элітнай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі