
27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліцы Адыгея завяршыліся ўсерасійскія спаборніцтвы па веласіпедным спорце на шашы сярод жанчын і юніёрак з удзелам беларускіх спартсменак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На спаборніцтвах дзяўчаты вызначалі мацнейшых у групавых гонках на 100 і 120 кіламетраў. Пераможцай на больш кароткай дыстанцыі стала беларуска Ганна Церах, яе сяброўка па камандзе Ірына Чуянкова фінішавала другой. У дзясятку лепшых сярод 46 спартсменак, якія стартавалі, заехалі яшчэ дзве нашы веласіпедысткі: Аліна Абраменка паказала 4-ы рэзультат, Аліна Кароткіна - 8-ы.
Па выніках гонкі на 120 км увесь п'едэстал аказаўся беларускім: вікторыю адсвяткавала Настасся Кіпцікава, серабро дасталася Кацярыне Русак, бронза - у Ганны Церах. Аліна Абраменка зноў спынілася за крок ад подыума, яшчэ дзве нашы спартсменкі Ксенія Шынкарэнка і Таісія Насковіч занялі 6-е і 7-е месца адпаведна. Удзел у гонцы прынялі 42 дзяўчыны.-0-