
24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ханты-Мансійску стартаваў першы этап Кубка Расіі па біятлоне з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Услед за мужчынамі мацнейшых у спрынце вызначылі дзяўчаты. Лідар нашай нацыянальнай каманды Дзінара Алімбекава дапусціла па адным промаху на кожным з агнявых рубяжоў і на фінішы паказала падагульняючы 6-ы час. Пераможцай гонкі стала Настасся Гарэева з каманды Маскоўскай вобласці, якая апярэдзіла беларуску на 50,3 сек. Другое месца знаяла прадстаўніца Краснаярскага края Наталля Гербулава, трэцяй стала Вікторыя Сліўко з Цюмені. Ад бронзавай пазіцыі Алімбекаву аддзяліла больш за 25 секунд.
Удзел у жаночым спрынце прынялі яшчэ шэсць беларускіх біятланістак. Аліна Пільчук паказала 13-ы рэзультат, Ірына Кручынкіна заняла 14-ы радок, Алена Кручынкіна размясцілася ўслед за сястрой. Юлія Кавалеўская стала 20-й, Адэліна Сабітава - 34-я, Дар'я Кудаева - 35-я. Усяго на старт спрынту выйшлі 55 дзяўчат.
Гонкі праследавання на першым этапе Кубка Расіі па біятлоне пройдуць у суботу. Пачатак мужчынскай гонкі запланаваны на 8.45 па беларускім часе, жаночая гонка стартуе ў 11.45. Завершаць праграму этапу ў Ханты-Мансійску дзве эстафеты 27 лістапада.-0-