Сцяг Пятніца, 12 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 студзеня 2023, 11:01

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 3-і раўнд адкрытага чэмпіянату Аўстраліі

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісітска Арына Сабаленка атрымала другую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/32 фіналу пятая ракетка свету без асаблівых праблем абыграла ў дзвюх партыях амерыканскую тэнісістку Шэлбі Роджэрс (51-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:3, 6:1. У гэтай гульні беларуска ўпершыню за доўгі час не дапусціла ні адной двайной памылкі на сваіх падачах і тройчы падавала на вылет. Паядынак прадаўжаўся 1 гадзіну 28 мінут. У 1/64 фіналу Арына Сабаленка выйграла ў чэшкі Тэрэзы Марцінцавай (74) - 6:1, 6:4. У трэцім крузе лепшая беларуская тэнісістка сустрэнецца з бельгійкай Элізэ Мертэнс (32).

Двухразовая чэмпіёнка Australian Open беларуска Вікторыя Азаранка (24) таксама ўпэўнена выйшла ў 1/16 фіналу, абыграўшы аргенцінскую тэнісістку Надзю Падарошка (191) - 6:1, 6:0. У першым крузе Вікторыя Азаранка ўзяла верх над прадстаўніцай ЗША Сафіяй Кенін (203) - 6:4, 7:6 (7:3). Наступнай саперніцай беларускі будзе яшчэ адна амерыканка Мэдзісан Кіз (13).

Аляксандра Сасновіч (38) у 1/64 фіналу перамагла чэшскую тэнісістку Брэнду Фрухвіртаву (136) - 7:5, 6:2, а затым прайграла трэцяй ракетцы свету амерыканцы Джэсіцы Пегуле - 2:6, 6:7 (5:7). У першым раўндзе парнага разраду Сасновіч і славачка Тэрэза Міхалікава за дзве гадзіны адолелі ў трохсэтавым матчы беларуска-кітайскі дуэт Лідзія Марозава / Сін Юнь-Хань - 6:4, 1:6, 6:3.

Агульны прызавы фонд цяперашняга аўстралійскага першынства складае $51,5 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па $2 млн. Турнір на адкрытых хардавых кортах "Мельбурн-Парка" завершыцца 29 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі