Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лютага 2023, 09:09

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч перамагла на старце турніру ў Дубаі

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала на прэстыжным турніры катэгорыі WTA-1000 у Дубаі з прызавым фондам $2,7 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым раўндзе парнага разраду Сасновіч і кітаянка Сюй Іфань перамаглі ў трохсэтавым матчы брытанскі дуэт Хэрыет Дарт / Эдэн Сілва - 4:6, 6:1, 10:6.

У панядзелак, 20 лютага, у 1/32 фіналу адзіночнага разраду саперніцай Аляксандры Сасновіч (44-ы нумар сусветнага рэйтынгу) будзе прадстаўніца Іспаніі Рэбэка Машарава (95), якая паспяхова пераадолела кваліфікацыйны бар'ер. Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (17) сустрэнецца з расійскай тэнісісткай Настассяй Паўлючэнкавай (51). Другая ракетка планеты Арына Сабаленка пачне выступленне з 1/16 фіналу.

Турнір у Дубаі фінішуе 25 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі