Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 лютага 2024, 12:56

Беларуская плыўчыха Змушко атрымала алімпійскую ліцэнзію на стаметроўцы брасам

Фота з архіва
Фота з архіва
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Катара г.Доха прадаўжаецца чэмпіянат свету па водных відах спорту 2024 года, удзел у якім у нейтральным статусе прымаюць беларускія спартсмены, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ранішняй праграме панядзелка адбыліся папярэднія заплывы ў пяці дысцыплінах, у двух з іх на старт выходзілі прадстаўніцы нашай каманды. На дыстанцыі 100 м брасам у вячэрні паўфінал кваліфікавалася Аліна Змушко, паказаўшы чацвёрты час сярод 54 дзяўчат. Вынік беларускі 1:06,77 сек на дзве сотыя секунды перавысіў алімпійскі нарматыў. Такім чынам, Змушко атрымала ліцэнзію на гульні ў Парыж. Яшчэ адна ўладальніца алімпійскіх ліцэнзій з Беларусі Настасся Шкурдай таксама выступіць сёння ў вячэрняй праграме - наша спартсменка прабілася ў паўфінал на дыстанцыі 100 м на спіне.

12 лютага ў плавальным басейне г.Доха адбудзецца першы фінал з беларускім удзелам: за ўзнагароды пазмагаецца Ілья Шымановіч. На гэты момант у нашай дэлегацыі ўжо ёсць адзін медаль ЧС-2024: бронзу ў адвольнай праграме сярод салістак заваявала наша сінхраністка Васіліна Хандошка. Чэмпіянат свету па водных відах спорту ў Катары прадоўжыцца па 18 лютага.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі