Сцяг Субота, 2 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 сакавіка 2023, 12:51

Беларуская канькабежка Паліна Сівец заваявала серабро ў мас-старце на Гульнях "Дзеці Азіі"

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская канькабежка Паліна Сівец заваявала чарговы асабісты медаль на другіх зімовых Міжнародных спартыўных гульнях "Дзеці Азіі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Апошнім відам праграмы ў спаборніцтвах па канькабежным спорце стала гонка з масавым стартам. У забегу ў дзяўчат капітан беларускай каманды на гульнях Паліна Сівец перасекла фінішную рысу другой, уступіўшы некалькі сотых секунды прадстаўніцы Казахстана Варвары Глухавай. Яшчэ адна беларуска Эвеліна Канаплянік заняла ў гэтым відзе 4-е месца. Гэты медаль міжнароднага старту ў Кузбасе для Паліны Сівец ужо трэці: раней наша спартсменка стала адзінай чэмпіёнкай гульняў з Беларусі, заваяваўшы золата на дыстанцыі 3000 м, а таксама выйграла серабро ў забегу на 1500 м.

Пасля васьмі спаборніцкіх дзён у актыве беларускіх спартсменаў 9 медалёў (1 залаты, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя). Праграма ІІ зімовых Міжнародных спартыўных гульняў "Дзеці Азіі" завершыцца 4 сакавіка; беларускую каманду ў Кузбасе прадставілі 68 атлетаў у васьмі відах спорту, усяго ўдзел у гульнях прынялі больш за 850 юных спартсменаў з 12 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі