ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 чэрвеня 2022, 15:46

Беларуская каманда з перамогі стартавала на міжнародным турніры па хакеі 3х3

Фота з архіва
Фота з архіва

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мыцішчах стартаваў турнір па хакеі ў фармаце 3х3, арганізаваны Кантынентальнай хакейнай лігай, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у турніры прымае і каманда "Персей", складзеная з беларускіх хакеістаў. У першым матчы спаборніцтваў беларусы абыгралі каманду "Пегас" з лікам 10:9. За наш калектыў шайбамі вызначыліся Віталь Пінчук (3), Валянцін Дземчанка (3), Андрэй Антонаў, Ілья Сушко, Сяргей Кузняцоў і Ягор Чазганаў. Наступны матч ігракі "Персея" правядуць заўтра.

Усяго ў турніры выступаюць восем каманд, названых імёнамі сузор'яў: "Кентаўр", "Дракон", "Эрыдан", "Арыён", "Пегас", "Персей", "Фенікс" і "Скарпіён". У кожнай з каманд заяўлена ад сямі да дзевяці ігракоў, уключаючы аднаго або двух варатароў.

Спаборніцтвы па хакеі ў фармаце 3х3 завершацца 30 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі