Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 снежня 2022, 16:44

Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава стала трэцяй у паралельным слаламе на этапе Кубка Расіі

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У г.Міяс Чэлябінскай вобласці праходзіць чарговы этап Кубка Расіі па гарналыжным спорце з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У аўторак на этапе ў Міясе адбыліся спаборніцтвы ў паралельным слаламе сярод жанчын. Прадстаўніца Беларусі Марыя Шканава прайшла ў фінальную частку турніру з першага месца, паказаўшы лепшы рэзультат у кваліфікацыі (56,21 сек.). У асноўных спаборніцтвах беларуска ўпэўнена пераадолела тры раўнды, аднак уступіла ў паўфінале і адправілася ў заезд за трэцяе месца. "Малы фінал" застаўся за Марыяй, як вынік - бронзавы медаль.

Гэта ўзнагарода Кубка Расіі стала для Шканавай пятай у бягучым сезоне: раней наша гарналыжніца выйграла тры класічныя слаламы і аднойчы заняла ў гэтай дысцыпліне другое месца. Наступны старт у паралельным слаламе пройдзе ў Маскве 25 снежня, беларуска адабралася на турнір з лепшым часам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі