Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 сакавіка 2023, 16:20

Беларуска Паліна Сівец выйграла серабро на зімовых гульнях "Деці Азіі" ў канькабежным спорце

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі шосты медаль на II зімовых Міжнародных спартыўных гульнях "Дзеці Азіі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

У сераду ў лядовым палацы "Кузбас" у Кемераве юныя канькабежцы вызначалі мацнейшых на дыстанцыях 500 і 1500 метраў. Прадстаўніца Беларусі Паліна Сівец паказала на дыстанцыі 1500 метраў другі рэзультат - 2 мін. 13,96 сек. Да пераможнага часу нашай спартсменцы не хапіла ўсяго 0,18 сек. Заўтра ў скорасным бегу на каньках юнакі і дзяўчаты разыграюць медалі на дыстанцыях 1000 і 3000 метраў.

Серабро Паліны Сівец стала для беларускай каманды ўжо трэцім на спаборніцтвах у Кузбасе, таксама ў актыве нашай зборнай тры бронзавыя ўзнагароды. Усяго на II зімовых Міжнародных спартыўных гульнях "Дзеці Азіі" разыгрываецца 57 камплектаў медалёў у 10 відах спорту. Беларускую каманду прадстаўляюць 68 атлетаў у васьмі відах, удзел у гульнях прымаюць больш за 850 юных спартсменаў з 12 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі