
15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія стралкі прадаўжаюць паспяховае выступленне ў адкрытым Кубку Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох становішчаў з 50 м беларуска Яўгенія Дзікая заваявала серабро, уступіўшы толькі расіянцы Юліі Кругловай. У гэтым відзе праграмы свой трэці запар бронзавы медаль заваявала Марыя Мартынава. Раней яна стала бронзавым прызёрам у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, а таксама ў пары з Ільёй Чаргейкам у міксце. Беларуская каманда прадаўжае лідзіраваць у медальным заліку Кубка Расіі, заваяваўшы ўжо больш за 30 узнагарод, з улікам юніёрскіх спаборніцтваў.
У спаборніцтвах, якія праходзяць на базе стралковага комплексу "Лісіная нара" ў Дзмітраўскім раёне Маскоўскай вобласці, прымаюць удзел 300 стралкоў, сярод якіх 19 прадстаўнікоў Беларусі. Турнір завершыцца 18 жніўня.-0-