ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 красавіка 2023, 14:58

Беларуска Ганна Мачэхіна выйграла марафон на першынстве Расіі па лыжных гонках

Ганна Мачэхіна. Фота Міністэрства спорту і турызма
Ганна Мачэхіна. Фота Міністэрства спорту і турызма

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У горадзе Апатыты Мурманскай вобласці праходзіць першынство Расіі па лыжных гонках з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

У чацвер медалі на дыстанцыі 30 кіламетраў разыгрывалі юніёркі (спартсменкі не старэйшыя за 20 гадоў). Перамогу ў марафоне атрымала прадстаўніца Беларусі Ганна Мачэхіна, якая змагла адарвацца ад саперніц на апошнім кіламетры гонкі. Другое месца заняла лыжніца з Камчацкага края Лізавета Ерамеева, трэцяй стала масквічка Лізавета Маслакова.

Першынство Расіі па лыжных гонках завершыцца 14 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі