
27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка засталася на 6-м месцы ў новым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Цяпер у актыве лепшай беларускай тэнісісткі 4046 ачкоў. Вікторыя Азаранка па-ранейшаму займае 20-ю пазіцыю (2086 ачкоў), Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 35-м месцы (1411).
Топ-10 рэйтынгу WTA:
1. Іга Свёнтак (Польшча) - 8631 ачко;
2. Унс Джабір (Туніс) - 4340;
3. Анет Кантавейт (Эстонія) - 4306;
4. Паўла Бадоса (Іспанія) - 4245;
5. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4205;
6. Арына Сабаленка (Беларусь) - 4046;
7. Караліна Плішкава (Чэхія) - 3777;
8. Даніэль Колінз (ЗША) - 3255;
9. Джэсіка Пегула (ЗША) - 3156;
10. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 3015.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 44-е месца, маючы 1048 ачкоў. Ягор Герасімаў знаходзіцца на 144-й пазіцыі, набраўшы 413 балаў.
Першая дзясятка рэйтынгу АТР:
1. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 7955;
2. Аляксандр Звераў (Германія) - 7030;
3. Новак Джокавіч (Сербія) - 6770;
4. Рафаэль Надаль (Испанія) - 6525;
5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 4945;
6. Каспер Рууд (Нарвегія) - 5050;
7. Карлас Алькарас (Іспанія) - 4890;
8. Андрэй Рублёў (Расія) - 3870;
9. Фелікс Ожэ-Альясім (Канада) - 3760;
10. Хуберт Гуркач (Польшча) - 3735.
Сёння ў Лондане стартуе Уімблдонскі турнір, у якім беларускія і расійскія тэнісісты ўдзелу не прымаюць. У сувязі з гэтым АТР і WTA прынялі рашэнне не налічваць удзельнікам Уімблдона рэйтынгавыя ачкі.-0-