Сцяг Нядзеля, 23 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 студзеня 2023, 10:39

Беларуска Арына Сабаленка засталася на 5-м месцы ў рэйтынгу WTA

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка займае 5-е месца ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тыдзень таму лепшая беларуская тэнісістка таксама была 5-й і пасля выйгрышу турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе захавала сваю пазіцыю. Цяпер у актыве Арыны Сабаленка 4340 ачкоў. Вікторыя Азаранка, якая ў Адэлаідзе дайшла да чвэрцьфіналу, знаходзіцца на 25-м месцы (1597 ачкоў), Аляксандра Сасновіч займае 38-ю пазіцыю (1231).

Першая дзясятка рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) - 11 025 ачкоў;

2. Унс Джабір (Туніс) - 5180;

3. Джэсіка Пегула (ЗША) - 5000;

4. Каралін Гарсія (Францыя) - 4415;

5. Арына Сабаленка (Беларусь) - 4340;

6. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3921;

7. Кока Гаўф (ЗША) - 3871;

8. Дар'я Касаткіна (Расія) - 3380;

9. Вераніка Кудзярметава (Расія) - 2715;

10. Мэдзісан Кіз (ЗША) - 2597.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 72-е месца, набраўшы 705 балаў, Ягор Герасімаў на 367-й пазіцыі (128).

Топ-10 рэйтынгу АТР:

1. Карлас Алькарас (Іспанія) - 6820 ачкоў;

2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 5770;

3. Каспер Рууд (Нарвегія) - 5720;

4. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5715;

5. Новак Джокавіч (Сербія) - 5070;

6. Андрэй Рублёў (Расія) - 3930;

7. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3895;

8. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 3860;

9. Тэйлар Фрыц (ЗША) - 3585;

10. Хольгер Рунэ (Данія) - 2876.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі