Сцяг Нядзеля, 25 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лютага 2023, 11:43

Беларус Уладзімір Чарноў перамог на этапе Кубка Расіі па кулявой стральбе

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Іжэўску прадаўжаецца першы этап Кубка Расіі па кулявой стральбе з удзелам спартсменаў замежных краін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чацвёрты дзень спаборніцтваў мужчыны разыгрывалі медалі ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох пастаў. Два першыя месцы ў гэтым відзе занялі прадстаўнікі Беларусі: лепшы вынік паказаў Уладзімір Чарноў, следам за ім размясціўся Ілья Чаргейка. Для Чарнова гэты медаль стаў другім на этапе Кубка Расіі - раней наш спартсмен заваяваў бронзу па выніках спаборніцтваў у стальбе лежачы. Усяго ж у актыве беларускай зборнай ужо чатыры ўзнагароды турніру. Таксама бронзавым прызёрам у стральбе з малакалібернага пісталета з дыстанцыі 50 м стала наша Надзея Леанавец.

Удзел у міжнародных спаборніцтвах прымаюць 10 прадстаўнікоў асноўнага і рэзервовага складу нацыянальнай каманды Беларусі. Першы этап Кубка Расіі з удзелам спартсменаў замежных краін завершыцца 15 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі