Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 студзеня 2023, 09:23

Беларус Ілья Івашка прайграў у першым раўндзе Australian Open

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мельбурне стартаваў першы ў новым сезоне тэнісны турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першым з чатырох прадстаўнікоў Беларусі на корт "Мелбурн-парка" выйшаў Ілья Івашка (72-і нумар сусветнага рэйтынгу). У 1/64 фіналу ён уступіў нідэрландскаму тэнісісту Боціку ван дэ Зандсхюлпу (34) - 3:6, 6:3, 5:7, 3:6. Сустрэча прадаўжалася 3 гадзіны 33 хвіліны.

Таксама сёння двухразовая чэмпіёнка Australian Open Вікторыя Азаранка (24) у стартавым матчы жаночых спаборніцтваў сустрэнецца з прадстаўніцай ЗША Сафіяй Кенін (203). Вікторыя Азаранка выйгравала аўстралійскае першынство ў 2012 і 2013 гадах. Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (38) згуляе з чэшскай тэнісісткай Брэндай Фрухвіртавай (136).

Агульны прызавы фонд цяперашняга аўстралійскага першынства складае $51,5 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе заробяць па $2 млн. Турнір завершыцца 29 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі