ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 верасня 2022, 17:24

Беларус Данііл Сацішвілі прызнаны лепшым навічком тыдня ў Маладзёжнай хакейнай лізе

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючы бабруйскага "Дынама-Шынніка" Данііл Сацішвілі прызнаны лепшым навічком трэцяга тыдня ў Маладзёжнай хакейнай лізе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МХЛ.

На мінулым тыдні 19-гадовы нападаючы прыняў удзел у трох матчах, у якіх закінуў дзве шайбы і аддаў чатыры рэзультатыўныя перадачы. У паядынку супраць "СКА-Карэліі" (8:1) Сацішвілі аформіў першы дубль у МХЛ. Таксама на рахунку беларуса адзін заблакіраваны кідок, пяць сілавых прыёмаў і сем кідкоў па варотах.

"Дынама-Шыннік" атрымаў тры перамогі запар, дзякуючы чаму падняўся на 10-е месца сярод 19-ці каманд Заходняй канферэнцыі МХЛ, у беларускага клуба 8 ачкоў у 7 сустрэчах. Наступны паядынак бабруйчане правядуць сёння зноў супраць "СКА-Карэліі", матч пройдзе на "Алімпік-арэне" ў Мінску і стартуе ў 19.30.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі