Сцяг Нядзеля, 14 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лютага 2023, 16:22

Беларус Антон Смольскі заняў трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце Расіі па біятлоне

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе спартыўнага комплексу імя Дзямідава ў Іжэўску стартаваў чэмпіянат Расіі па біятлоне з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграму спаборніцтваў у чацвер прадоўжыла мужчынская індывідуальная гонка на 20 км. Лідар беларускай каманды Антон Смольскі "схапіў" дзве мінуты штрафу ўжо на першай стральбе, аднак тры наступныя рубяжы прайшоў без адзінага промаху. У выніку рэзультат Антона на фінішы аказаўся трэцім, у барацьбе за бронзу беларус апярэдзіў Карыма Халілі на 0,7 сек. Пераможцам гонкі стаў Кірыл Бажын, які адстраляўся чыста, з каманды Свярдлоўскай вобласці, ён апярэдзіў Смольскага больш як на паўтары мінуты.

Удзел у гонцы прынялі яшчэ сем прадстаўнікоў Беларусі. Ілья Аўсеенка замкнуў дзясятку мацнейшых, Максім Варабей размясціўся следам за ім. Павел Бялько паказаў 28-ы рэзультат, Раман Ялётнаў - 43-і, Аляксандр Кошын - 44-ы, Сцяпан Данілаў - 46-ы, Дзмітрый Лазоўскі - 51-ы. Усяго на дыстанцыю выйшлі 76 біятланістаў. Раней у Іжэўску адбылася жаночая індывідуальная гонка, па выніках якой у топ-10 трапілі дзве беларускі: Ірына Кручынкіна-Шаклеіна і Адэліна Сабітава занялі 6-е і 7-е месцы адпаведна.

Чэмпіянат Расіі па біятлоне прадоўжыцца 25 лютага дзвюма гонкамі ў фармаце "суперпраследаванне". У нядзелю мужчын і жанчын чакаюць вялікія мас-старты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі