
16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты маскоўскага ЦСКА заваявалі бронзавыя ўзнагароды Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У пятым матчы серыі за трэцяе месца, праведзеным на маскоўскай арэне "Мегаспорт", армейцы перамаглі піцерскі "Зенит" з лікам 82:79 і выйгралі серыю з рэзультатам 4:1. ЦСКА дзесяць разоў станавіліся чэмпіёнамі Адзінай лігі ВТБ і двойчы бралі серабро.
Пасля чатырох сустрэч залатой серыі казанскі УНІКС выйграе ў краснадарскага клуба "Лакаматыў-Кубань" з лікам 3:1 і знаходзіцца за крок ад свайго першага чэмпіёнскага тытула "банкаўскага" турніру. Залатыя медалі УНІКС можа заваяваць сёння пасля пятага паядынку, які пройдзе ў казанскім "Баскет-Холе".
У паўфінальных серыях УНІКС перамог "Зеніт", а "Лакаматыў-Кубань" аказаўся мацнейшы за ЦСКА.-0-