ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 чэрвеня 2022, 15:25

Баскетбалісты "Самары" і МБА папоўнілі Адзіную лігу ВТБ

Фота з архіва
Фота з архіва

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Самары" і маскоўскага клуба МБА ўпершыню згуляюць у Адзінай лізе ВТБ. Такое рашэнне прыняў сёння Савет лігі ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя навічкоў "банкаўскага" турніру ў сезоне - 2022/2023 згуляе лепшы беларускі клуб "Цмокi-Мiнск", казахстанская "Астана", а таксама яшчэ восем расійскіх каманд: "Зеніт" (Санкт-Пецярбург), ЦСКА (Масква), УНІКС (Казань), "Лакаматыў-Кубань" (Краснадар), "Автадор" (Саратаў), "Ніжні Ноўгарад", "Енісей" (Краснаярск), "Парма" (Перм).

На першым этапе каманды правядуць двухкругавы турнір з матчамі дома і ў гасцях, потым падзеляцца на дзве шасцёркі, дзе згуляюць яшчэ па два разы паміж сабой. Пасля фінішу рэгулярнага сезона васьмёрка лепшых каманд прадоўжыць барацьбу ў плэй-оф. Чвэрцьфінальныя серыі прадоўжацца да трох перамог, паўфіналы і фінал - да чатырох вікторый адной з каманд.

У мінулым сезоне чэмпіёнам Адзінай лігі ВТБ упершыню стаў піцерскі "Зеніт", ён перамог у залатой серыі ЦСКА. Бронзу заваяваў УНІКС, які перамог у серыі за трэцяе месца "Лакаматыў-Кубань".

Да гэтага маскоўскія армейцы толькі аднойчы, у 2011 годзе, уступілі золата падмаскоўным "Хімкам". Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" 12-ы раз выступалі ў гэтых спаборніцтвах і зноў, як і ва ўсіх папярэдніх сезонах, не змаглі прабіцца ў плэй-оф. Лепшым рэзультатам мінчан з'яўляецца 7-е месца, якое яны занялі па выніках сезона 2010/2011.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі