ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 мая 2022, 14:30

Баскетбалісты "Барысфена" прымуць "Цмокі-Мінск" у першым матчы фіналу чэмпіянату Беларусі

Фота "Цмокi-Мiнск"
Фота "Цмокi-Мiнск"

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На баскетбольным чэмпіянаце Беларусі сярод мужчынскіх каманд сёння пачнуцца медальныя серыі. Як і чатыры апошнія сезоны, за залатыя медалі паспрачаюцца "Цмокі-Мінск" і магілёўскі "Барысфен", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Іх першы паядынак на пляцоўцы магілёўскага спартыўнага комплексу "Алімпіец" пачнецца ў 19.00 і будзе паказаны ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Паслязаўтра другая сустрэча таксама пройдзе ў Магілёве, а 13 мая прэтэндэнты на чэмпіёнскі тытул сустрэнуцца на паркеце сталічнага Палаца спорту. У паўфінальнай серыі дзеючыя чэмпіёны краіны "Цмокі-Мінск" тройчы перайгралі "Гродна-93" - 89:76, 93:66 і 80:61. Баскетбалісты "Барысфена", якія сталі пераможцамі рэгулярнага сезона, у паўфінале ўпэўнена выйгралі ў віцебскага клуба "Рубон" - 89:81, 88:72 і 84:64.

Няўдачнікі паўфінальных баталій у спрэчцы за бронзу сёння і паслязаўтра згуляюць у Гродне, а 13 мая сустрэнуцца ў Віцебску. Медальныя серыі прадоўжацца да трох перамог адной з каманд.

У фінальнай серыі мінулага сезона сталічныя "драконы" абыгралі "Барысфен" з лікам 3:1. Уладальнікамі бронзавых медалёў упершыню сталі баскетбалісты "Імпульса-БДУІР", якія перамаглі ў серыі за трэцяе месца "Гродна-93".

Мінскія "Цмокі" 13 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі, восем тытулаў у "Гродна-93", сталічны "Віталюр" чатыры разы браў золата, мінскі РТІ тройчы паднімаўся на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару, адзін раз першынствавалі баскетбалісты РДВАР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі