
10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі дынамавец Іван Бахар стаў лепшым іграком 16-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У прынцыповым дамашнім паядынку з землякамі з ФК "Мінск" 24-гадовы нападаючы сталічнага "Дынама" выйшаў на поле ў другой палавіне матчу, калі яго каманда прайгравала з лікам 0:1, і дапамог атрымаць валявую вікторыю. Праз 3 мінуты пасля перапынку Іван Бахар аднавіў раўнавагу, а на 65-й мінуце забіў свой другі гол, устанавіўшы канчатковы рэзультат сустрэчы - 3:1 на карысць "Дынама".
Аўтарам самага прыгожага гола мінулага тура прызнаны 31-гадовы паўабаронца "Іслачы" Алег Патоцкі. На 9-й мінуце гасцявога паядынку са "Слуцкам" ён нанёс эфектны ўдар з лініі штрафной плошчы, адкрыўшы лік у матчы, які яго каманда выйграла з рэзультатам 4:2. У тройку лепшых таксама ўвайшлі прыгожыя галы Арцёма Турыча ("Энергетык-БДУ") і Дзмітрыя Багі ("Гомель").
Турнірнае становішча цяпер такое: БАТЭ (Барысаў) - 32 ачкі (16 матчаў), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 31 (15), "Іслач" (Мінскі раён) - 31 (16), "Шахцёр" (Салігорск) - 30 (15), "Дынама" (Мінск) - 28 (14), "Мінск" - 26 (16), "Гомель" - 25 (16), "Славія" - 23 (16), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 21 (16), "Нёман" (Гродна) - 20 (15), "Слуцк" - 18 (16), "Белшына" (Бабруйск) - 17 (16), "Арсенал" (Дзяржынск) - 13 (16), "Віцебск" - 11 (16), "Днепр" (Магілёў) - 9 (16), "Дынама" (Брэст) - 7 (15).
Лідарам бамбардзірскай гонкі з'яўляецца Бабір Абдзіхолікаў ("Энергетык-БДУ"), у актыве якога 16 забітых мячоў.
У наступным туры сустракаюцца:
12 жніўня
"Тарпеда-БелАЗ" - "Энергетык-БДУ", "Нёман" - "Слуцк";
13 жніўня
"Іслач" - "Дынама" (Брэст), "Мінск" - "Віцебск", "Славія" - "Гомель";
14 жніўня
"Днепр" - "Шахцёр", БАТЭ - "Белшына", "Арсенал" - "Дынама" (Мінск).-0-