ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 25 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 студзеня 2022, 17:21

Арына Сабаленка выйшла ў другі круг Australian Open

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пераможна пачала выступленне на Australian Open, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў 1/64 фіналу жаночага адзіночнага разраду другая ракетка планеты сустракалася з аўстралійкай Сторм Сандэрс (128-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і перамагла - 5:7, 6:3, 6:2. У пачатку гульні саперніцы ўзялі па балу на чужых падачах, а потым аўстралійка выйграла тры геймы запар - 4:1. Сабаленка здолела сабрацца і зраўнавала лік - 5:5, аднак затым Сандэрс зноў была мацнейшая і выйграла партыю - 7:5. У другім сэце беларуска ўступала 1:3, але не здалася і ўзяла пяць ачкоў запар - 6:3. У вырашальнай партыі Арына Сабаленка не пакінула апанентцы шанцаў на поспех, уступіўшы толькі два геймы. У гэтым матчы лепшая на гэты час беларуская тэнісістка зноў, як і на старце двух папярэдніх турніраў, няўдала падавала, дапусціўшы 12 двайных памылак. Паядынак прадаўжаўся 2 гадзіны 5 мінут. У другім раўндзе саперніцай Арыны Сабаленка будзе кітаянка Ван Сіньюй (100).

Учора двухразовая пераможца Australian Open беларуска Вікторыя Азаранка (25) упэўнена перамагла ў дзвюх партыях венгерку Панну Удвардзі (98) - 6:3, 6:1. У 1/32 фіналу Азаранка сустрэнецца са швейцарскай тэнісісткай Джыл Белен Тайхман (34). Вікторыя Азаранка выйгравала аўтралійскае першынство двойчы запар - у 2012 і 2013 гадах. Таксама ўчора яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (76) у 1/64 фіналу ўступіла ва ўпартай барацьбе кітаянцы Жэн Сінвэнь (111) - 3:6, 6:1, 6:7 (5:10).

У 1/64 фіналу мужчынскага адзіночнага разраду беларус Ягор Герасімаў (106) уступіў польскаму тэнісісту Хуберту Гуркачу (11) - 2:6, 6:7 (3:7), 7:6 (7:5), 3:6. Яшчэ адзін беларус Ілья Івашка (47) вырашыў зняцца з Australian Open. Сёння Івашка павінен быў сустрэцца з іспанцам Пабла Андухарам (83). Беларуса замяніў прадстаўнік Босніі і Герцагавіны Дамір Джумхур (161).

Першы ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" завершыцца на адкрытых кортах "Мельбурн-Парка" 30 студзеня. Яго агульны прызавы фонд складзе $53,9 млн, пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах зарабляюць па $3,1 млн. У мінулым годзе пераможцам аўстралійскага чэмпіянату ў мужчын дзявяты раз стаў серб Новак Джокавіч. На гэты раз яму не ўдасца абараніць свой тытул - улады Аўстраліі прынялі рашэнне аб дэпартацыі першай ракеткі планеты за парушэнне правіл уезду. Год таму ў жанчын свой другі тытул на Australian Open заваявала японская тэнісістка Наомі Осака.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі